Усе навіны

Экс-біятланіст зборнай Беларусі Драчоў пра прапанову МАК: «Калі спартсмены хочуць выступаць у нейтральным статусе, то трэба жыць у нейтральнай краіне»

28 студзеня 2023, 23:28

Экс-біятланіст зборнай Беларусі Уладзімір Драчоў выказаўся супраць выступленняў спартсменаў у нейтральным статусе.

Нагадаем, 25 студзеня Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) выпусціў заяву, у якой выказвалася гатоўнасць разгледзець зняцце з расійскіх і беларускіх спартсменаў міжнароднага бана, уведзенага ў адказ на вайну, якую з 24 лютага працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, аднак строгімі ўмовамі для удзелу ў спаборніцтвах былі названыя нейтральны статус спартсменаў і адсутнасць з іх боку «актыўнай падтрымкі» вайны.

«Выступаць у нейтральным статусе, без сцяга і гімна нельга. Я катэгарычна супраць такіх умоў. Гэта прыніжэнне краіны.

Яны ж яшчэ напэўна будуць прымушаць падпісваць дэкларацыю, па якой спартсмены павінны будуць адмовіцца ад маці, ад таты, ад краіны. Калі спартсмены жадаюць выступаць у нейтральным статусе, то трэба жыць у нейтральнай краіне.

Натуральна, такія рашэнні могуць раскалоць спартыўную супольнасць, для гэтага ўсё і робіцца. Тэарэтычна магчыма, што некаторыя спартсмены на гэта пагодзяцца, слабых заўсёды можна знайсці, нават у шэрагах спартсменаў.

У мінулыя гады была зусім іншая сітуацыя, цяпер трэба альбо выступаць са сцягам і гімнам, альбо ўвогуле не выступаць», – выказаўся Драчоў.

Ведрыч
А хиба такая ёсць и дзе яна знаходзицца.
Адказаць
0