Усе навіны

Томшын пра канкурэнцыю з беларусамі на Кубку Садружнасці: «Яны ўспрымаюцца, як замежнікі»

29 студзеня 2023, 12:02

Расійскі біятланіст Васіль Томшын падзяліўся меркаваннем пра тое, ці ўспрымаюцца гонкі з беларусамі як з замежнікамі на Кубку свету.

Нагадаем, што IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Гонкі Кубка Садружнасці ў «Раўбічах» можна параўнаць з міжнароднымі стартамі? Па арганізацыі, атмасферы і колькасці гледачоў на трыбунах?

– Калі параўноўваць з Кубкам IBU, атмасфера на Кубку Садружнасці значна больш святочная, больш вясёлая. Усё ж такі Кубак IBU – гэта не такія папулярныя спаборніцтвы. IBU добра арганізуе старты, але ўсё ж такі тут узровень вышэй, можна сказаць, што амаль Кубак свету.

– Барацьба з беларусамі на фінішным крузе ў мас-старце нагадала зарубы на міжнародных спаборніцтвах? Ці дужанне з імі не ўспрымаецца як гонкі з замежнікамі?

– Вядома, беларусы ўспрымаюцца як замежнікі. Тут хутчэй пытанне не ў тым, што заруба павінна быць менавіта са спартоўцамі з іншых краін (усміхаецца), а ў тым, што ў цэлым шчыльная барацьба, шчыльная канкурэнцыя. Гэта крута і цікава, – сказаў Томшын.