Навіны
Смольскі пра гонкі на 5-м этапе Кубка Садружнасці: «Латыпаў – гэта, канешне, узровень Ёханэса Бо»
Беларускі біятланіст Антон Смольскі пракаментаваў выступленне на 5-м этапе Кубка Садружнасці. Нагадаем, што Смольскі выйграў дзве бронзавыя ўзнагароды і адну сярэбраную, усе тры залатыя ўзнагароды этапа ўзяў расіянін Эдуард Латыпаў.
– У пачатку гонкі я трохі ўсіх адпусціў. І тое, што робіць Эдуард Латыпаў – гэта, канешне, узровень Ёханэса Бо. Таксама мы з Даніілам [Серахвоставым] ужо трэці дзень бок аб бок змагаемся, мне падабаецца, калі супернікі складаюць такую канкурэнцыю і, магчыма, у Данііла ў мас-страце больш сіл было на фінішы.
– Гэта значыць, у вас іх [сіл] сапраўды не было? Гэта не было fair play, маўляў на, Серахвостаў, атрымлівай ад мяне, удзячнага гаспадара серабрышкі?
– Канешне не. Мы пабадаліся на першым уздыме трохі, на другім я зразумеў, што Данііл мацней у гэты дзень.
– Лыжы ў вас на спуску працавалі крыху лепш, такое было адчуванне. Таму нам падавалася, што вы, выязджаючы другім, будзеце вырашаць.
– Так, я набраў добрую хуткасць перад спускам, але я не разлічваў, што змагу дагнаць Данііла. Не быў сам да гэтага гатовы, – сказаў Смольскі.