Навіны
Антон Смольскі: «Не спартсмен павінен выбіраць, едзе ён са сцягам ці без сцяга. Гэта павінна вырашацца на самым высокім узроўні»
Беларускі біятланіст Антон Смольскі выказаўся пра магчымы допуск беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў пры ўмове выступлення пад нейтральным сцягам.
Дзінара Смольская: «Напэўна, зараз я б не пагадзілася выступаць пад нейтральным сцягам»
– Я лічу, што гэта зноў палітызацыя. Што гэта зноў хто справа – хто злева. І, канешне, гэта не нам вырашаць.
Не спартсмен павінен выбіраць, едзе ён са сцягам ці без сцяга. Гэта павінна вырашацца на больш глабальным узроўні. Проста калі да нас прыходзіць трэнер, гаворыць: вось, мы едзем. А не выклікае кожнага спартсмена і індывідуальна: ты едзеш, а ты не. Гэта няправільна, гэта павінна вырашацца на самым высокім узроўні. А спартсмены – проста рабіць сваю працу.
– Гэта значыць падобная сітуацыя – гэта пакуль не вырашэнне пытання?
– Канешне, не. Не ведаю, да чаго гэта прывядзе. Хутчэй за ўсё ў тупік. Але будзем чакаць, што будзе далей, – падзяліўся Смольскі.