Навіны
Варабей пра Кубак Садружнасці: «Можа, недзе адрозніваецца ад Кубка свету, але гэта адны і тыя ж спаборніцтвы. Самі разумееце, спартсмен без спаборніцтва – гэта як бы не вельмі добра»
Ураджэнец Барысава, беларускі біятланіст Максім Варабей выказаў думку аб тым, што Кубак Садружнасці не моцна адрозніваецца ад міжнародных спаборніцтваў.
Нагадаем, беларускія і расійскія біятланісты адхіленыя ад міжнародных стартаў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
– Канкурэнцыя ў нас, вядома, моцная. Усе 30 чалавек могуць заехаць у кветкі, на п'едэстал. Спаборніцтвы класныя ў плане правядзення.
Можа, яны недзе адрозніваюцца ад сусветных, Кубка свету ці чагосьці яшчэ, але ў цэлым гэта адны і тыя ж спаборніцтвы: да іх рыхтуешся гэтак жа. Самі разумееце, спартсмен без спаборніцтва - гэта як бы не вельмі добра, – лічыць Варабей.
🇨🇵 Лёгкі шпацыр для «ПСЖ»? Забірай стаўку на французаў з каэфіцыентам 1.33