Усе навіны

Беларуска Блашко ўвайшла ў склад зборнай Украіны на чэмпіянат свету па біятлоне

4 лютага 2023, 19:31

Беларуская біятланістка Дар'я Блашко, якая з 2019 года выступае на міжнародных спаборніцтвах пад украінскім сцягам, уключаная ў склад жаночай зборнай Украіны на чэмпіянат свету, які пройдзе з 8 па 19 лютага ў нямецкім Аберхофе.

Таксама ў склад зборнай Украіны ўвайшлі Алена Біласюк, Юлія Джыма, Анастасія Мяркушына, Ганна Крыванос і Любоў Кіпячанкова.

Нагадаем, Блашко з'яўляецца бронзавым прызёрам ЧС-2021 у эстафеце.