Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі Рыжанкоў: «Давялося выступаць у «Раўбічах» пры стотысячнай аўдыторыі. Дома нельга стукнуць тварам у бруд»

5 лютага 2023, 11:53
1

Старэйшы трэнер зборнай Беларусі Алег Рыжанкоў распавёў аб сваім досведзе выступу на стадыёне ў Раўбічах і падзяліўся меркаваннем пра этап Кубка садружнасці, які праходзіў на стадыёне. 

– Дома лягчэй?

– Ну як сказаць.

– Растлумачце.

– Дома больш адказнасці напэўна і на спартсменах, і на трэнерах і на абслугоўваючым персанале. Нельга стукнуць тварам у бруд перад гледачамі.

– Дарэчы, калі вы яшчэ будучы дзейным спартсменам выступалі, даводзілася ў Раўбічах выступаць перад такімі трыбунамі?

– Даводзілася. Даводзілася выступаць пры статысячнай аўдыторыі, калі былі чэмпіянаты Еўропы. Тут праходзілі ў тыя гады, у 1998-м годзе чэмпіянат Еўропы быў і пазней былі. Калі гледачы шчыльнай сцяной стаялі ўздоўж трасы. Тады па неафіцыйных дадзеных было каля 100 тысяч, - сказаў Рыжанкоў.