Усе навіны

Расійскі біятланіст Шыпулін пра міжнародны бан: «Б'ёрндален хоча, каб расійскія спартсмены вярнуліся»

5 лютага 2023, 18:51
2

Былы расійскі біятланіст, які цяпер з'яўляецца дэпутатам расійскай Дзяржаўнай думы ад партыі «Адзіная Расія», Антон Шыпулін распавёў, што думае пра выказванні нарвежцаў Тар'е і Ёханэса Бо пра бан расійскіх спартсменаў, а таксама распавёў, што з гэтай нагоды думае былы біятланіст нарвежскай каманды і муж беларускі Дар'і Домрачавай Уле Эйнар Бʼёрндален.

«Словы Бо не чытаў. Сумна, што яны не бачаць у нас супернікаў, не бачаць у нас сяброў. Заўсёды лічылі, што спорт па-за палітыкай. Так і было. Цяпер такога няма. Спадзяюся, што калі-небудзь гэта вернецца. Мы павінны сябраваць. Спаборнічаць толькі на трасе, а не ў палітыцы. Нядаўна перапісваліся з Бʼёрндаленам. Ён падтрымлівае, хоча, каб расійскія спартсмены вярнуліся», – сказаў Шыпулін.