Трэнер зборнай Беларусі Сінічэнка: «Для чалавека, які хоча стаць прафесіяналам у спорце, патрэбны якасны трэніровачны працэс, харчаванне і сон. Сэкс? Паміж гэтым усім»
Старшы трэнер зборнай Беларусі Раман Сінічэнка і біятланіст Дзмітрый Лазоўскі ў інтэрв'ю для дзяржканала падзяліліся ўражаннямі ад этапаў Кубка Садружнасці, якія прайшлі ў «Раўбічах».
Дзмітрый Лазоўскі: Хатні этап усё роўна быў як галоўны старт сезона, таму там яшчэ і экстрым, эмоцыі.
Супрацоўніца дзяржТБ: Таму ён секануў так усіх. Спецыяльна рыхтаваўся да чацвёртага этапа (на гэтым этапе Лазоўскі заваяваў 3 узнагароды: залатую, срэбраную і бронзавую – Tribuna.com)?
Дзмітры Лазоўскі: Крыху не хапіла канцэнтрацыі і нейкага фокусу, тое, што яшчэ трэба развіваць.
Супрацоўніца дзяржТБ: Усё ж ты маленькі.
Дзмітры Лазоўскі: Не зусім маленькі, я ўжо дарослы. Проста стральба – гэта вельмі цяжка на самай справе.
Супрацоўніца дзяржТБ: Ну дык чысценька было па стральбе. Задаволены ці не этапамі ў Раўбічах?
Дзмітрый Лазоўскі: Шчыра кажучы, праз два дні пасля этапа апошняга ў цэлым сабой задаволены, але ведаю, што магло быць яшчэ лепш, калі браць асабліва дзве апошнія гонкі.
Супрацоўніца дзяржТБ: Ці можна праходзіць роўна ўсе этапы?
Раман Сінічэнка: Гэта залежыць ад функцыянальнага стану, псіхалагічнага. Калі паглядзець на лідэраў сусветнага біятлона, то ёсць адзінкавыя выпадкі, якія ўвесь час на пастаменце. Нашы нічым не горшыя. Тут трэба, каб супаў шэраг фактараў. Фізіялагічнага стану і момант псіхалогіі. Вельмі важна, што Дзіма і казаў, захаваць гэтую канцэнтрацыю, увайсці ў гэтую хвалю. Таму што біятлон, карцінка па тэлевізары – гонкі, рызыка. Але тут прысутнічае страляніна, на якую чалавек павінен пераключыцца.
Супрацоўніца дзяржТБ: Што здзівіла?
Раман Сінічэнка: Шмат зараз у свеце ўсяго цікавага: інтэрнэт, гаджэты і ўсё астатняе. Але для чалавека, які хоча стаць прафесіяналам у спорце, гэта якасны трэніровачны працэс, харчаванне і сон.
Супрацоўніца дзяржТБ: А сэкс?
Раман Сінічэнка: Паміж гэтым усім.
Супрацоўніца дзяржТБ: То бок, ён не выключаецца? Добра.