Усе навіны

Чэмпіён АГ Лагрэйд пра тое, што ў Расіі яго параўналі з тараканам: «Мы агучылі пазіцыю па вайне ва Украіне, яны перайшлі на асабістыя абразы»

8 лютага 2023, 10:13

Нарвежскі біятланіст Стурла Хольм Лагрэйд адказаў на абразы з боку расіянкі Анфісы Разцовай.

Нарвежцы выступілі супраць вяртання расіян на міжнародную арэну, а ў адказ Разцова сказала, што «яны лезуць усюды, як гідкія прусакі».

«Тараканы – самыя моцныя насякомыя, здольныя перажыць нават ядзерную вайну. Так што прыемна, што нас так называюць.

Мы агучвалі сваю пазіцыю наконт вайны ва Украіне, яны перайшлі на асабістыя абразы. Вось так яно. Але немагчыма, каб я стаў падтрымліваць Расію толькі таму, што яны абазвалі мяне тараканам», – сказаў Хольм Лагрэйд.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.