Усе навіны

Блашко паказала найгоршы лыжны ход у спрынце на ЧС па біятлоне

10 лютага 2023, 18:13

На чэмпіянаце свету па біятлоне ў нямецкім Аберхофе завяршыўся жаночы спрынт.

Былая біятланістка зборнай Беларусі, якая цяпер выступае ў складзе каманды Украіны Дар'я Блашко заняла 84-ю пазіцыю з чыстай стральбой. Экс-беларуска паказала найгоршы лыжны ход у гонцы з 95 біятланістак, якія фінішавалі.

Пераможца гонкі Дэніз Херман-Вік паказала найлепшы лыжны ход.

Вынікі гонкі тут.