Усе навіны

Антон Смольскі: «Пасля Кубка Садружнасці крыху адпачылі, бо стаміліся больш маральна, чым фізічна»

14 лютага 2023, 12:24

Антон Смольскі расказаў аб аднаўленні пасля 4-га і 5-га этапаў Кубка Садружнасці, якія прайшлі ў «Раўбічах».

«У першую чаргу пасля Кубка Садружнасці мы крыху адпачылі, таму што мы стаміліся больш маральна, чым, фізічна таму што ўся напруга, атмасфера забралі вельмі шмат сіл.

І некалькі дзён мы трэніраваліся ў лёгкім рэжыме, а потым ужо перайшлі больш у базавы рэжым падрыхтоўкі – гэта сілавая праца і больш аб'ёмныя трэніроўкі.

Вось гэтыя старты [чэмпіянат Беларусі] як этап трэніровачны, як хуткасная работа. З кожным тыднем будзем усё хутчэй і хутчэй», – сказаў Смольскі.