Усе навіны

Блашко заменіць Джыму ў эстафеце на ЧС у Аберхофе ў складзе зборнай Украіны

18 лютага 2023, 13:25

У жаночай зборнай Украіны па біятлоне адбылося змяненне ў складзе напярэдадні старту эстафеты на чэмпіянаце свету ў Аберхофе.

Былая біятланістка зборнай Беларусі Дар'я Блашко заменіць Юлію Джыму, якая павінна была бегчы другі этап.

Трэнер каманды Аляксандр Краўчанка паведаміў, што Джыма не выйдзе на старт праз прастуду.

Нагадаем, што Блашко на гэтым ЧС правяла адну гонку - у спрынце стала 84-й, паказаўшы горшы лыжны ход