Усе навіны

Блашко можа датэрмінова завяршыць біятлонны сезон

19 лютага 2023, 22:00

Былая біятланістка зборнай Беларусі, якая выступае ў складзе каманды Украіны, Дар'я Блашко можа датэрмінова завяршыць біятлонны сезон.

Пра гэта паведаміў асабісты трэнер Дар'і Юрай Санітра.

«Я думаю, што пасля класічнай эстафеты бачна, што са здароўем яе не ўсё так, як гэта было патрэбна. Паўза, якую яна мела, аказала вялікі ўплыў на яе спартыўную форму. Таму ўчора ў нас была доўгая размова на гэтую тэму.

Магу сказаць, што ў размовах з трэнерамі прымем рашэнне, што яна ўжо не будзе выступаць у гэтым сезоне на Кубках свету.

Ёй трэба пачаць па-іншаму трэніравацца, так каб яна падняла свае функцыянальныя параметры, таму што з гэтым станам яна ўжо не можа рыхтавацца да якіх-небудзь стартаў у гэтым сезоне», – сказаў Санітра.

Перад ЧС у Блашко было запаленне вестыбулярнага нерва.