Усе навіны

Дар'я Блашко: «Увесь інвентар я збірала з нуля»

20 лютага, 09:56

Былая беларуская біятланістка Дар’я Блашко, якая зараз выступае за зборную Украіны, распавяла пра інвентар і спартыўнае адзенне, якое было знішчана ў Чарнігаве падчас наступу РФ.

– Увесь інвентар, уключаючы лыжы і вінтоўку, усё спартыўнае адзенне была знішчана ў Чарнігаве. Дзе бралі новую экіпіроўку?

– Мне шмат у чым дапамог Rossignol. Я звязалася з іх прадстаўніком, і фірма мне паслала цэлую скрынку рэчаў, лыжы, палкі.

Marve мне даслалі лыжаролеры. Swix паслаў яшчэ палкі. Julbo перадалі ачкі. Гэта значыць, увесь інвентар я збірала з нуля. Вельмі ўдзячная ім усім за дапамогу.

– А вінтоўка, яе поштай не пашлеш?

– Так, за зброю адказвае міністэрства. Мне прыйшлося пераходзіць на іншую вінтоўку нямецкай вытворчасці Anschütz, пасля таго як мой ствол згарэў у Чарнігаве. Калі каманда змагла з’ехаць, мне перадалі новы ствол.

Ложа рабіла ў свайго майстра ў Балгарыі з нуля. Да збору ў Сянках мне ўдалося сабраць усё, але на сам збор я не з’ехала. Не хацела вяртацца тады ва Украіну, таму што толькі пачала адыходзіць ад усяго, што мы перажылі, – сказала Блашко.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.