Усе навіны

Смольская пра нядопуск мужчынскай зборнай Беларусі да мас-старту на ЧР: «Цікава» было глядзець. Нават 60 удзельнікаў не знайшлі»

26 лютага 2023, 17:04
1

Дзінара Смольская раскрытыкавала рашэнне суддзяў чэмпіянату Расіі ў Іжэўску пра нядопуск беларускіх біятланістаў да мас-старту, дзе павінны былі прыняць удзел 60 спартсменаў. У выніку 26 лютага на старт гонкі выйшлі 53 расійскія біятланісты.

«Цікава» было глядзець мега-мас-старт без нашых хлопцаў, якіх не дапусцілі па рашэнні суддзяў.

А самі нават і 60 удзельнікаў не знайшлі», – напісала Смольская.