Усе навіны

Рыжанкоў пра Смольскую: «Ёсць масажысты, дактары, усе бяруць удзел у аднаўленні спартсмена і падводцы яго да старту»

14 сакавіка 2023, 17:20

Старшы трэнер жаночай зборнай Беларусі па біятлоне Алег Рыжанкоў распавёў пра стан біятланістак зборнай.

«Сёння ў Дынары лыжы працавалі проста выдатна. Ёсць масажысты, дактары, усе бяруць удзел у аднаўленні спартсмена і падводцы яго да старту.

Складана сказаць па астатніх дзяўчатах, дапусцім, Іра Кручынкіна. Яна перыядычна ад старту да старту, крыху плаваючая форма. Але яна нядрэнна выглядала ў Іжэўску зноў жа ходам. Але, на жаль, апошні дзень яна захварэла, у мас-старце таксама не ўдзельнічала. Гэта таксама са свой адбітак наклала. Тут яна так сябе не вельмі добрае адчувала ў кожнай з гонак.

Алена Кручынкіна – асобная размова, яна ўвесь сезон не можа прыйчсці ў сябе.

Даша Кудаева нядрэнна выглядала ў Іжэўску. Па аналітыцы мы глядзелі, што яна тут выступіць даволі нядрэнна. Але, на жаль, вірусныя захворванні, якія накрываюць перыядычную нашу каманду, не абышлі яе бокам, і яна вось толькі літаральна два-тры дні як пачала выходзіць трэніроўкі. Ну, спадзяемся, што да Ханты-Мансійску яна таксама падыдзе і пакажа там на што яна здольная», – сказаў Рыжанкоў.