Усе навіны

Дзiнара Смольская: «Часам складана знаходзіць матывацыю для трэніровак. Мы спаборнічаем у сваёй кампаніі без наймацнейшых у свеце»

15 сакавіка 2023, 11:39

Біятланістка Дынара Смольская пракаментавала вынікі сезона.

«Часам складана было знаходзіць матывацыю менавіта для трэніровак, калі не ўсё ў парадку было са здароўем. І тут, мусіць, любы спартсмен высокага ўзроўню павінен мяне зразумець, што мы ўсё ставім на тое, каб спаборнічаць з лепшымі і заваёўваць медалі менавіта на высокім узроўні. Толькі тады гэта акупляецца табе псіхалагічна. Калі ўспамінаць мінулы сезон, і думаць пра будучыню, то, вядома, складана, мусіць, будзе знайсці нейкія ўнутраныя сілы для таго, каб правесці такую ж плённую падрыхтоўку менавіта да такіх спаборніцтваў.

Мы спаборнічаем толькі тут, можна сказаць, у сваёй кампаніі без наймацнейшых у свеце. Нам, спартсменам высокага ўзроўню, трэба рухацца наперад і прагрэсаваць з кожным годам. Гэта ўсё ж такі спаборніцтвы на высокім узроўні», – сказала Смольская.

У верасні мінулага года спартсменка заяўляла, што не хоча на міжнародную арэну і ёй падабаецца канкураваць з расіянамі.

Нагадаем, што IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.