Усе навіны

Кінунен аб'явіла пра завяршэнне кар'еры

17 сакавіка 2023, 12:32

Былая біятланістка зборнай Беларусі Анастасія Кінунен аб'явіла пра завяршэнне кар'еры.

«Ну што ж ☺️

Гэта апошнія выходныя ў біятлоннай сям'і, і я кажу «бывай» @biathlonworld – гэта было выдатнае спартовае жыццё 🫶

Я абсалютна шчаслівая.

Дзякуй вам усім 💋», – напісала Кінунен у сваім інстаграм.

З 2007-га па 2010-ы была ў зборнай Беларусі па лыжных гонках, з 2010-га па 2018-ы – у зборнай Беларусі па біятлоне, у 2018-м прыняла фінскае грамадзянства і з 2020-га выступала за зборную Фінляндыі.