Усе навіны

Смольская пра няўдзел у спрынце на чэмпіянаце Расіі: «У Ханты-Мансійску ўмовы надвор'я складаныя: у такой кашы я не атрымаю задавальненне ад гонкі. Мне ўжо няма чаго даказваць»

27 сакавіка 2023, 13:18

Дзінара Смольская патлумачыла свой няўдзел у спрынтарскай гонцы на чэмпіянаце Расіі ў Ханты-Мансійску.

«Стан вельмі добры, як ён можа быць добрым у канцы сезона і пасля папярэдніх праблем.

Але пра іх не варта забывацца, і мой стан таксама адыграў ролю ў рашэнні не стартаваць, якое прымалася разам з трэнерам і лекарам. У выніку прыйшлі да высновы, што лепей буду сябе адчуваць да эстафетаў. Усё ж у Ханты-Мансійску таксама вясна, умовы надвор'я складаныя: тут можна патраціць шмат сіл.

Дарэчы, учора на афіцыйнай трэніроўцы зрабіла паскарэнне і зразумела: у такой кашы я не атрымаю задавальненне ад гонкі, што, вядома, жадалася бы ў канцы добрага для мяне сезона.

У якім ужо няма чаго даказваць, у першую чаргу сабе. Вось такая сукупнасць фактараў. Буду гатова да эстафетаў!», – сказала Смольская.