Усе навіны

Антон Смольскі: «Будзе складана канкураваць нават з сярэднім пелатонам на Кубку свету, ён вельмі моцна дадаў, а мы стаім на месцы»

27 сакавіка 2023, 21:15
1

Падпісант праўладнага ліста спартсменаў, біятланіст зборнай Беларусі Антон Смольскі падзяліся меркаваннем пра Кубак свету, які прайшоў без расійскіх і беларускіх спартсменаў.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. 25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.

– Які Кубак свету быў без нас, на твой погляд?

– Лідары дадалі толькі ледзь-ледзь. А сярэдні пелатон, які змагаўся за топ-20, вельмі моцна прыбавіў. І сёння гэты сярэдні пелатон можа дужацца і за топ-6.

Сярэдні ўзровень біятлона вельмі моцна вырас на Кубку свету. Калі мы вернемся туды, будзе складана канкураваць нават з сярэднім пелатонам. Бо варыянтаў для развіцця ў нас мала. Мы стаім проста на месцы. Той вынік, тыя кандыцыі, якія мы маем, нам складана развіваць.

Вось ёсць відавочны адзін фаварыт у нас – [расіянін Эдуард] Латыпаў, мы за ім цягнемся. Але Латыпаў калі не будзе, напрыклад, прыдумляць для сябе нейкую матывацыю і расці, адпаведна, і для нас ужо кропкі росту не будзе.

Калі ідуць эстафеты, адчуваецца, што не хапае некалькіх каманд, бо вялікія разрывы пачынаюцца ўжо пасля топ-3, дзве-тры хвіліны. Страчваюцца нейкі азарт, цікавасць да гонак, – сказаў Смольскі.