Усе навіны

Смольскі пра Кубак Садружнасці: «Каля 10 чалавек могуць пазмагацца за перамогі, гэтага дастаткова»

29 сакавіка, 15:49

Антон Смольскі падзяліўся меркаваннем аб канкурэнцыі, якая прысутнічае на Кубку Садружнасці. Нагадаем, што гэтыя спаборніцтвы сталі альтэрнатывай у сувязі з адхіленнем беларусаў і расіян ад міжнародных спаборніцтваў з-за вайны ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Вынік Кубка Садружнасці для цябе?

– Не скажу, што адсутнічала канкурэнцыя, альбо яна была слабой, не. Каля 10 чалавек ёсць, якія могуць пазмагацца за перамогу прама ў кожнай гонцы. І гэта цікава. Дастаткова 10 чалавек, – сказаў Смольскі.