Усе навіны

Экс-біятланіст зборнай Беларусі Майгураў: «Запрашалі IBU на спаборніцтвы з расiянамі і беларусамі, але там ветліва адмовіліся»

29 сакавіка, 22:50

Экс-біятланіст зборнай Беларусі, кіраўнік Саюза біятланістаў Расіі Віктар Майгураў расказаў пра кантакты з Міжнародным саюзам біятланістаў (IBU).

«З кіраўніцтвам Міжнароднага саюза біятланістаў у нас была тэлефонная размова напярэдадні чэмпіянату свету, мы іх запрашалі на спаборніцтвы [расіян] з беларусамі, але яны ветліва адмовіліся, спаслаўшыся на свой каляндар. Думаю, што дыялог будзе адноўлены», – сказаў Майгураў.

Нагадаем, што беларускія і расійскія біятланісты былі адхіленыя IBU ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

29 сакавіка ў IBU заявілі, што пакуль не збіраюцца разглядаць пытанне допуску беларусаў і расіян, нягледзячы на тое, што 28 сакавіка МАК змяніў свае рэкамендацыі і заклікаў міжнародныя федэрацыі дапусціць у нейтральным статусе такіх спартсменаў з Беларусі і Расіі, якія не праяўляюць актыўнай падтрымкі вайны і не ўваходзяць у вайсковыя ці сілавыя структуры.