Усе навіны

Першы трэнер Домрачавай Мусін: «Жыве ў Манака, яны тамака на год знялі жыллё, у іх бізнэс. Але перыядычна ездзяць у Беларусь»

11 красавіка 2023, 13:50

Адзін з першых трэнераў былой беларускай біятланісткі Дар'і Домрачавай Альберт Мусін падзяліўся успамінамі пра сваю выхаванку.

– Яна спачатку займалася лыжнымі гонкамі ў Андрэя Дарашэнкі. Пасля ён стаў дырэктарам, і ў 1997-м яна да мяне перайшла. Мы год пакаталіся на лыжах, а ў 1998-м у нас адкрыўся філіял па біятлоне, і ўсе мае перайшлі.

– Вы адразу зразумелі, што яна шмат чаго даб’ецца?

– Яна і ў лыжных гонках сябе праяўляла. Вельмі моцная дзяўчынка і нават рабят нашмат старэйшых перамагала.

Па ёй усё было відаць. Я такіх таленавітых дзяцей даўно не бачу. Ёй Бог даў добрае здароўе. І выхаванне ў яе выдатнае, і бацькі выдатныя, яна ўсё паспявала, вучылася без троек, спортам займалася. Увесь год зборы, спаборніцтвы, але яна і для вучобы час знаходзіла.

– З Домрачавай наколькі шчыльна камунікуеце?

– Калі ў мяне вынікі з’яўляюцца, я імкнуся ёй скідваць. Яна адказвае, віншуе. Віншуе з днём нараджэння.

Але я стараюся асабліва не лезці. У яе свае справы, яна зараз жыве ў Манака, яны там на год знялі жыллё, у іх бізнэс. Дакладна не ведаю.

Жыве пакуль у Манака, але яны перыядычна ездзяць у Беларусь, – сказаў Мусін.