Усе навіны

Расійскі спартыўны чыноўнік пра Домрачаву: «Яе першы трэнер зараз ездзіць на добрай і дарагой машыне – яе падарунак»

11 красавіка, 14:08

Кіраўнік камітэту па фізкультуры і спорце ў расійскай Нягані Сяргей Ціўноў распавёў пра былую беларускую біятланістку Дар'ю Домрачаву.

«Мы з Дашкай Домрачавай ужывую сустракаліся, яна прыязджала. Пра яе мы можам усё расказаць, мы асабіста размаўлялі, асабіста яе запрашалі. Яна вельмі ўдала прыехала са сваім мужам Б’ёрндаленам – на «Лыжню Расіі».

Яна адкрывала гэтае мерапрыемства, плакала, таму што гэта было проста на яе лыжнай базе, дзе яна ўсё юнацтва трэніравалася, выканала нарматыў майстра спорту.

Б’ёрндален таксама прышпільны, такі сціплы. Мы іх два дні цягалі ўсюды. Яна яшчэ турыстаў узнагароджвала. На дзюдо ўсё разам – дзюдаісты ачмурэлі. Прыкол ведаеш? Яны хацелі майстар-клас правесці, але ляцелі – і сумкі згубіліся.

Мы доўга вялі перамовы, год. Не атрымлівалася – то сезон, то не сезон, то зборы. Альберт, яе трэнер, вёў перамовы.

Даша была тут значна даўжэй і з’ехала гатовай спартсменкай. І вельмі прыемна, што Альберт Мусін, яе трэнер, зараз ездзіць на добрай і дарагой машыне – яе падарунак», – сказаў Ціўноў.