Усе навіны

Ганна Сола: «Не хацелася б, каб вайна паўтарылася. Добра, што ў нас ціха, спакойна, мірнае неба»

9 траўня, 12:16
2

Біятланістка Ганна Сола падзялілася меркаваннем пра Другую сусветную вайну ў гадавіну Дня Перамогі.

«Пасляваенны пэрыяд быў вельмі складаны. Вайна – гэта страшнае слова, не хацелася б, каб гэта зноў паўтарылася. Добра, што ў нас зараз ціха, спакойна і ўсё адбудавалі, прыгожа так. Усе ведаюць гісторыю, хадзілі ў музеі. Вядома, пра той жах, што адбываўся, трэба памятаць, трэба ведаць, бо без памяці аб мінулым не будзе будучыні. Выдатна, што ў нас чыстае, мірнае неба над галавой!» – прыводзіць словы Солы sport5.by.