Усе навіны

Смольская пра магчымы допуск: «Хочацца верыць, што да чэмпіянату свету мы зможам атрымаць нейкі дазвол»

16 траўня, 22:26

Падпісантка праўладнага ліста спартсменаў Дзiнара Смольская (Алімбекава) падзялілася меркаваннем пра магчымы допуск беларускіх біятланістаў да міжнародных спаборніцтваў.

– Іншыя федэрацыі ўсё ж дапускаюць. Можа, гэта будзе ня так хутка. Але, можа, нейкае рашэньне будзе прынятае. Пакуль незразумела, у якім статуце будзем спаборнічаць. Усё роўна ёсць надзея. І трэнеры прапрацоўваюць такі план.

– Вы гэтак жа, як і мы чэрпаеце інфармацыю з розных крыніц?

– Інфармацыі ў нас, вядома, крыху пабольш, чым ва ўсіх астатніх. Усё ж такі нам і лісты на пошту прыходзяць, таму што IBU мае зносіны з намі і хоча ведаць наша меркаванне наогул наконт усёй сітуацыі. Часам гэта можа быць ананімна, часам неананімна.

Складана. Рашэнне прымаецца не спартоўцамі. Не ведаю проста хочацца верыць, што калі не да Кубка свету, то да чэмпіянату свету мы зможам атрымаць нейкі дазвол, – сказала Смольская ў эфіры праграмы «Спорт-кадр».

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.