Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі Сінічэнка: «Ці вернуць нас у сусветны працэс? Не магу палітычныя рухі каментаваць – я не спецыяліст»

17 траўня, 13:41

Старшы трэнер зборнай Беларусі Раман Сінічэнка расказаў пра падрыхтоўку да новага сезона, а таксама падзяліўся меркаваннем, ці вернуць беларусаў на міжнародныя старты.

– Верыце, што нас вернуць у сусветны вось гэты працэс?

– Ну, я не магу нейкія там палітычныя ці яшчэ нейкія рухі там каментаваць, таму што не з'яўляюся тут спецыялістам. Я ў тым упэўнены, што нам трэба працаваць. Вось гэтая праца, якую мы плануем, яна цяжкая. Мы не можам, напрыклад, гэты год так думаць: «Не, не будзем трэніравацца, можа там дапусцяць, кудысьці не дапусцяць». Мы ў поўнай баявой гатоўнасці.

Адрозненне [у падрыхтоўцы летам у гэтым сезоне і мінулым] яшчэ ў тым, што ўсё ж напярэдадні Алімпійскіх гульняў, куды асноўныя нашы мэты і задачы накіраваны, мы плануем уключэнне элементаў трэніровак ва ўмовах гіпаксіі, гэта значыць выезды ў горы. Цяпер прапрацоўваем, і наладжваемся там папрацаваць.

– У гэтым сезоне горная падрыхтоўка магчымая?

– Горная падрыхтоўка цяпер неабходна для фарміравання горнага стажу, паколькі Алімпіяда ўсё ж на вышыні, вельмі неабходна зараз ужо адаптаваць арганізм.

– Раскрыйце вектар, гэта будзе захад ці ўсход?

– Ну так, гэта ўсход, – сказаў Сінічэнка.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.