Усе навіны

Дэніз Херман-Вік: «Магчыма, вярнуся ў біятлон не класічным спосабам, а як трэнер»

19 траўня, 15:10

Былая нямецкая біятланістка Дэніз Херман-Вік распавяла пра магчымае вяртанне ў біятлон у новай ролі.

«Займалася спортам, бо мне падабалася гэта рабіць. І я буду заставацца вернай гэтаму. Што да будаўніцтва хаты, то мы з мужам чакалі, пакуль пастаўлю лыжы ў кут і буду мець ясны розум.

Думаю, у спартыўнай сферы ўсё ідзе ў бок моладзі. Таму, магчыма, вярнуся не класічным спосабам, а як трэнер. Але пакуль буду менеджарам стрэльбішча, каб потым магла даглядаць дзяцей на стрэльбішчы на грамадскіх пачатках. Але ў асноўным адкрыта да рэчаў, дзе магу змяніць сітуацыю або, можа быць, крыху дапамагчы», – сказала Герман-Вік для Freien Presse.

У сакавіку 34-гадовая немка аб'явіла аб завяршэнні карʼеры.