Усе навіны

Ірына Лешчанка: «Хацела б выступіць на АГ-2026. Тады ўжо сапраўды ўсё – скончу кар'еру»

31 траўня, 19:11

Біятланістка Ірына Лешчанка расказала пра жаданне выступіць на Алімпійскіх гульнях.

– Калі глядзелі спаборніцтвы па тэлевізары, было жаданне вярнуцца і самой паўдзельнічаць?

– Улетку няма. Улетку перахрысцілася і думала: дзякуй Богу мне не трэба! А зімой часам, калі нейкія гонкі глядзела, так – хацелася. Але гэта здаралася ўжо, калі дачцы было каля двух месяцаў. Першы месяц быў не просты: адчувала сябе нейкай разваленай, расклеенай і тады ўвогуле нічога не хацелася. А вось ужо потым захацелася паспрабаваць біятлон зноў.

– На перспектыву Алімпіяда 2026 года ў думках ёсць?

– Так, напэўна, хацелася б! Хочацца яшчэ на трэцюю з'ездзіць, і тады ўжо сапраўды ўсё – скончу. Цяжка загадваць, я ж не ведаю, як яно пойдзе? А раптам падцягнецца моладзь, і яны пакажуць, што мацней за мяне. Буду толькі радая і саступлю. Тады ўжо паўнацэнна стану выхоўваць дачку. А пакуль я то тут, то там, – сказала Лешчанка.