Усе навіны

Дзiнара Смольская: «Не можам вінаваціць тых, хто негатыўна выказваецца ў наш бок. Яны не валодаюць поўнай інфармацыяй»

2 чэрвеня, 19:41

Падпісантка прарэжымнага ліста Дзiнара Смольская (Алімбекава) выказала надзею на хуткае вяртанне да міжнародных спаборніцтваў.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.

– З прадузятасцю з боку атлетаў з іншых краін не сутыкаліся?

– Хочацца верыць, што нас дапусцяць да міжнародных спаборніцтваў. А перад гэтым як мага хутчэй скончыцца ўсё тое дрэннае, што зараз адбываецца. Тады і адносіны павінны памяняцца.

Цяпер мы не можам вінаваціць тых людзей, якія неяк негатыўна выказваюцца ў наш бок. Яны не валодаюць поўнай інфармацыяй. Ніводны спартовец ёю не валодае.

Таму мы неяк больш спакойна сталі да гэтага ставіцца. Але ўсё ж такі чакаем, што ў момант, калі мы вернемся, падстаў для прадузятых адносін да нас не будзе, – сказала Смольская.