Усе навіны

Лешчанка пра кар'еру пасля цяжарнасці: «Можа, гэта будзе мой апошні год у біятлоне»

4 чэрвеня, 18:12

Беларуская біятланістка Ірына Лешчанка падзялілася бачаннем кар'еры пасля нараджэння дзіцяці.

«Матывацыя ёсць, бо мне цікава як усё будзе праходзіць пасля нараджэння дзіцяці. Але мне ўжо больш за 30, і, напэўна, эфект будзе не такі, як у дзяўчат, якія нараджалі ў 20. Многія з іх гавораць, што прысутнічае нейкі прырост.

Я не ведаю, як усё скласціся ў мяне, але мне вельмі цікава. Можа, гэта будзе мой апошні год у біятлоне. Мяне тут ухвалілі, дзякуй за гэта федэрацыі і трэнерам. Дарэчы, мне нават часам прабачаюць спазненні.

Думаю, што за гэты час у мяне сышлі цягліцы і хуткасць, хаця цягавітасць засталася. Але не магу сказаць, што ў перыяд цяжарнасці я шмат трэніравалася. Апошнія два месяцы я толькі ў басейн хадзіла і ўсё», - сказала Лешчанка.