Усе навіны

Сінічэнка пра падрыхтоўку да сезона: «За аснову бяруцца АГ. Адваротны адлік да 2026 года. Ніякіх патуранняў – працуем напоўніцу»

5 чэрвеня, 15:30

Старшы трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне Раман Сінічэнка расказаў пра падрыхтоўку да будучага сезона.

Нагадаем, што IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«У нас ёсць ужо на наступны сезон дакладны план, дакладная сістэма збораў, структура падрыхтоўкі. Яны [спартоўцы] выдатна ведаюць, на што накіраваны занятак, на што накіраваны цэлы збор і на што накіраваны ў прынцыпе гадавы цыкл, якія нас чакаюць старты таксама вядома. Гэта значыць, мы свядома працуем.

Што тычыцца стартаў: плануецца 4 Кубкі Садружнасці, далей чэмпіянаты і кубкі Расіі – на іх і арыентуемся.

За аснову бяруцца Алімпійскія гульні, і ўся пабудова чатырохгадовая будуецца. Падмурак і адваротны адлік да 2026 года. Ніякіх думак, маўляў, што, можа быць, не ці «а навошта цяпер?» не. Уключыліся поўнасцю ў працу. Той жа план нават з доляй павелічэння працэнта нагрузкі ніякіх патуранняў – працуем напоўніцу», – сказаў Сінічэнка.