Усе навіны

Дзінара Смольская: «Велізарнае задавальненне пасля 16 гадоў у спорце дазволіць сабе зменшыць тэмп»

8 чэрвеня, 19:09

Падпісантка прарэжымнага ліста Дзiнара Смольская (Алімбекава) расказала пра трэніроўкі. Раней спартсменка аб'явіла пра цяжарнасць. Яна з'яўляецца жонкай калегі па зборнай Антона Смольскага.

– Падрыхтоўка працягваецца. Я ў страі. І ведаеце, гэта такое велізарнае задавальненне: пасля 16 гадоў у спорце дазволіць сабе крыху зменшыць тэмп, усё гэтак жа быць матываванай. Толькі з трапяткім стаўленнем да свайго арганізма.

Люблю сваю працу і працягваю атрымліваць асалоду ад трэніроўкамі, – сказала Смольская.