Трэнер жаночай зборнай Рыжанкоў: «У Беларусі недахоп жаночых кадраў. І дзяўчаты ёсць дзяўчаты: нехта ў дэкрэт, нехта вяртаецца»
Трэнер жаночай зборнай Беларусі па біятлоне Алег Рыжанкоў расказаў пра фарміраванне каманды.
– У нашай краіне, вядома, ёсць недахоп жаночых кадраў, ёсць недахоп спартсменаў высокага ўзроўню, якія б змаглі дастойна абараняць гонар нашай краіны на міжнароднай арэне, на тых спаборніцтвах, на якіх мы выступаем.
Ну і дзяўчаты ёсць дзяўчаты. У кожнай сваё жыццё, апроч спорту, якое таксама нельга скідаць з рахункаў. Нехта сыходзіць у дэкрэт, нехта вяртаецца.
І вось менавіта гэты год, ён такі, мусіць, крышку разнапланавы для кожнай спартсменкі. У кожнай будуць стаяць свае задачы на сёлетні сезон.
– Гэта значыць, я так разумею, цяпер каманда ў стадыі фарміравання, вось на гэты сезон, але ўсё роўна нейкі пул дзяўчат потым сфарміруецца ў адзіны калектыў.
– Вядома так. Натуральна, мы ўсё ж такі, напэўна, сканцэнтруем сваю ўвагу, у першую чаргу на Смольскай Дзінары, Ганне Соле, Іры Лешчанка, Іры Шаклеінай, Кудаевай Дашы.
Калі ў нас з моладзі нехта падцягнецца, скажам, Зайцава, Кулак ці яшчэ нехта праявіць сябе, тады ўжо будзе, зразумела, [што] рабіць [на] наступны год і праз год. Пры непасрэднай падрыхтоўцы ўжо, вядома, будзе сфарміраваны адзін агульны кулак, які будзе рыхтавацца мэтанакіравана, – сказаў Рыжанкоў.