Усе навіны

Антон Смольскі: «Беларусаў дапусцяць аднымі з самых апошніх. Вярнуцца на Кубак свету хочацца»

10 верасня 2023, 16:22

Беларускі біятланіст Антон Смольскі падзяліўся меркаваннем пра міжнародны бан.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.

– Каб вярнуцца на Кубак свету, патрэбная поўная згода ўсіх краін, МАК. Я застаюся пры сваім меркаванні, што нас дапусцяць аднымі з самых апошніх, а, магчыма, і самымі апошнімі. Вярнуцца на Кубак свету хочацца. Мы разумеем, што тут спрабуем падтрымліваць узровень, які ў нас ёсць. Для развіцця нам патрэбны яшчэ мацнейшыя спартсмены.

Напрыклад, для мяне і Эдуарда Латыпава павінен быць яшчэ нейкі раздражняльнік у выглядзе Ёханэса Бё, напрыклад, ці Себасцьяна Самуэльсана. Каб нам прагрэсаваць, нам трэба за імі сачыць. Сачыць, як яны бегаюць, што яны робяць, што ядуць, як спяць. Нам патрэбны спаборніцтвы высокага ўзроўню.

На сённяшні дзень у нас ёсць Кубак Садружнасці, чэмпіянат Расіі. Лічу іх турнірамі высокага ўзроўню. Мне як лідару ўсё роўна цікава ўдзельнічаць, адчуваю канкурэнцыю.

Я бег у мас-старце і не думаў аб перамозе. Думаў, як бы мне ўтрымацца ў топ-6. Канкурэнцыя нядрэнная. Вядома, вырашаюць тонкія моманты, якія вызначаюць лёс пастамента, – сказаў Смольскі.