Усе навіны

Антон Смольскі: «Летам рыхтаваліся да Кубка Садружнасці, да чэмпіянату Расіі. Але калі дапусцяць да Кубка свету, то будзе выдатна»

13 верасня 2023, 14:17

Беларускі біятланіст Антон Смольскі падзяліўся меркаваннем аб нядопуску да міжнародных спаборніцтваў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Ёсць навіны ад IBU?

– Наогул ніякіх. Магчыма, нешта было на пошце. Але ўсё ж ніякіх яскравых навін не было.

– Спаборнічаем тут і чакаем?

– Так. Цалкам задавольваюць спаборніцтвы. Мы летам рыхтаваліся да Кубка Садружнасці, да чэмпіянату Расіі. Дапусцяць [да Кубка свету] – будзе выдатна. Хочацца спаборнічаць з найлепшымі, толькі так можна прагрэсаваць. Тут мы спрабуем утрымаць той узровень, які ёсць, – сказаў Смольскі.