Антон Смольскі: «Мне падабаецца Ханты-Мансійск, там смачна кормяць, гэта вельмі важна, пастаўлю гэта на першае месца»
Беларускі біятланіст і падпісант прарэжымнага ліста Антон Смольскі распавёў аб падрыхтоўцы да сезону.
«Мне падабаецца Ханты-Мансійск, таму што там смачна і сытна кормяць, гэта вельмі важна, пастаўлю гэта на першае месца. Там складаны і працоўны рэльеф, гэта таксама мне падабаецца, да яго трэба быць заўсёды гатовым.
Складана апісаць мае пачуцці пасля нараджэння дзіцяці, гэта натхняе, стымулюе на працы, супакойвае і як быццам я стаў сталей. У двух словах, гэта так.
Дзінара скончыла трэніравацца практычна за пару дзён да родаў, кожны дзень актыўнічала і цяпер ужо па ўсіх абследаваннях яна гатовая прыступаць да трэніровак, яна вельмі матываваная і хоча вярнуцца, чакаем, калі яна выйдзе на старт.
Пагаджуся з Раманам Сінічэнкам, у тым годзе не атрымалася рэалізаваць тое, што мы планавалі, ёсць розныя моманты, якія ўплываюць на самаадчуванне і стан здароўя, гэта не дазволіла мне выйсці на старт тады. Сёння адчуваю, што я магу змагацца і перамагаць, мы матываваныя і ўпэўненыя, асноўная задача – прывезці кубак дадому», – сказаў Смольскі.