Усе навіны

Мікіта Лабастаў: «Парадавала стральба на нуль»

22 лістапада 2023, 13:26

Беларускі біятланіст Мікіта Лабастаў падзяліўся меркаваннем аб выступленні на Кубку Лігі клубнага біятлона.

Спартсмен заняў трэцяе месца і зарабіў 375 тысяч расійскіх рублёў (4 тысячы долараў – Tribuna.com).

– Вынік добры, прызавыя грошы таксама класныя. У першую чаргу ў гонцы праследавання зноў парадавала стральба на нуль. Ходам паказваю пакуль тую скорасць, якую магу. Яна дастаткова канкурэнтаздольная, але ўсё ж лідэры бягуць хутчэй. Тым не менш рады і чацвёртаму месцу ў гонцы праследавання. Шчаслівы ў пас'юце за Антона Смольскага. Ён сёння даказаў, што адзін з найлепшых.

– Застаецеся тут і рыхтуецеся да Кубка Расіі?

– Цяпер крыху адпачнем, мінімальна патрэніруемся і ўжо будзем выходзіць на старт.

– Усё тыя ж асобы будуць на лыжні. Зноў збіраецеся дужацца за пастамент?

– Пад'едуць і тыя хлопцы, якія прапусцілі першы старт сезона. Таму канкурэнцыя будзе яшчэ больш сур'ёзнай, – сказаў Лабастаў.