Усе навіны

Брэзаз-Бушэ выйграла мас старт на КС у Ленцэрхайдэ, сёстры Оберг – 2-я і 3-я

17 снежня адбыўся першы мас-старт сезона ў рамках трэцяга этапа Кубка свету па біятлоне ў Ленцэрхайдэ.

Перамогу ў гонцы атрымала Жусцін Брэзаз-Бушэ з Францыі. Шведкі Эльвіра і Ханна Оберг сталі 2-й і 3-й адпаведна.

Нагадаем, што ў мас-старт трапляюць топ-30 найлепшых біятланістаў – топ-25 у агульным заліку і яшчэ 5 па выніках на пэўным этапе.

Кубак свету па біятлоне

3-і этап

Ленцэрхайдэ, Швейцарыя

Мас-старт

Жанчыны

1. Жусцін Брэзаз-Бушэ (Францыя) – 36.04,6 (0)

2. Эльвіра Оберг (Швецыя) – +5,5 (2)

3. Ханна Оберг (Швецыя) – +10,6 (2)

4. Ліза Вітоцы (Італія) – +29,1 (0)

5. Інгрыд Ланмарк Тандрэвольд (Нарвегія) – +29,7 (2)

Поўныя вынікі – тут.