Усе навіны

Дзмітрый Губерніеў: «Біятлон будзе апошнім зімовым відам спорту, дзе дапусцяць расіян і беларусаў»

21 снежня 2023, 16:54

Расійскі каментатар Дзмітрый Губерніеў падзяліўся думкамі пра міжнародны бан беларускіх і расійскіх спартсменаў.

– Беларусаў і расіян, улічваючы шэраг абмежаванняў, дапусцілі да Алімпіяды летняй. Як у гэтым плане паступаць спартоўцам?

– Мы будзем рыхтавацца да Гульняў сяброўства, Гульняў БРІКС, іншых спаборніцтваў. Мы працягваем працаваць, жыццё працягваецца. У любым выпадку, усе гэтыя старты – нядрэнная кампенсацыя ў адсутнасць міжнародных спаборніцтваў. Усё ж такі людзей паказваюць па ТБ, яны заключаюць рэкламныя кантракты і, у выніку, адчуваюць сябе датычнымі да жыцця.

– Ці варта ехаць з улікам розных абмежаванняў?

– Калі ў спартсменаў будзе магчымасць, тым больш, можа памякчэюць правілы, трэба ехаць. Выступаць пад нейтральным сцягам. Я тут прыхільнік таго, што спартоўцы мусяць выступаць.

– А па зімовых відах спорту вы ў курсе якіх-небудзь допускаў?

– Скажу адразу, што апошнім зімовым відам спорту, дзе нас дапусцяць, будзе біятлон.

– Кубак свету нам свеціць у гэтым сезоне?

– Нам Кубак свету не свеціць бліжэйшыя некалькі гадоў. Паўтаруся, у біятлоне нас дапусцяць апошнімі, – адказаў Губерніеў.