Юрый Альберс: «Беларуская каманда паедзе на спартакіяду ў Залатавусце, квота як і ў расейскіх рэгіёнаў»
Дзяржтрэнер зборнай Беларусі па біятлоне Юрый Альберс расказаў, што беларусаў дапусцілі на ўсерасійскую спартакіду ў Залатавусце.
«Для беларусаў, як і для іншых каманд, устаноўлена квота ўдзельнікаў. Прынята рашэнне, што беларуская каманда ў складзе дзесяці чалавек (5 мужчын і 5 жанчын) паедзе на Спартакіяду. У рэгіянальных расійскіх каманд такая ж квота. Плюс трэнеры паедуць з сервісменамі ў поўным складзе. Абмежаванняў няма.
Плануем накіравацца туды 30 студзеня, правядзём на месцы вучэбна-трэніровачны збор. Першая гонка 10 лютага. Натуральна, у сувязі з удзелам у Спартакіядзе мяняюцца і прыярытэты ў сезоне. Галоўнымі стартамі лічыліся дамашні Кубак Садружнасці і чэмпіянат Расіі ў сакавіку. Цяпер падрыхтоўка крыху ламаецца. Выязны склад пакуль невядомы. Вызначымся да выезду», – сказаў Альберс.