Усе навіны

Вітоцы прапусціць этапы КС па біятлоне ў Хахфільцэне і Ансі

Федэрацыя зімовых відаў спорту Італіі паведаміла, што Ліза Вітоцы прапусціць наступныя два этапы Кубка свету па біятлоне.

Яна плануе працягнуць індывідуальную падрыхтоўку ў найбліжэйшыя тыдні і вярнуцца ў лепшай форме на этап у Аберхофе, які запланаваны на 9-12 студзеня.

Віттоцы прапусціць спаборніцтвы ў Хахфільцэне і Ансі.

У мінулым сезоне італьянка заваявала Вялікі хрустальны глобус.

29-гадовая біятланістка прапусціла этап у Кантыялахці з-за праблем са спінай.