Смольская – пра магчымае вяртанне на Кубак свету: «Беларусы хутка адаптуюцца. Проста трэба вярнуцца, і мы адразу перастроімся»
Беларуская біятланістка Дынара Смольская падзялілася меркаваннем пра міжнародную ізаляцыю.
– Наогул я імкнулася сачыць ці ледзь не за кожнай гонкай [на чэмпіянаце свету], але цяпер не атрымліваецца, бо ў нас час правядзення гонак практычна супадае.
Толькі напярэдадні, у выходны дзень, атрымалася ў запісе паглядзець спрынт і пасьют. Вядома, цікава паназіраць. Некаторыя моманты для сябе адзначаю.
Ад сябе скажу важнае: шмат хто цяпер выказваецца, што мы будзем прайграваць замежнікам, калі вернемся на міжнародныя спаборніцтвы, але я так не лічу.
Мяркую, што мы даволі хутка адаптуемся. Я не бачу там нічога звышнатуральнага. Калі мы былі там, таксама хутка стралялі і хутка працавалі на дыстанцыі. Нам проста трэба вярнуцца, і мы адразу перастроімся, – сказала Смольская.
Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.