Трэнер зборнай Расіі Камінскі: «Смольскі быў бы з медалём ЧС. Крыўдна за беларусаў. Яны ж не ўдзельнічаюць у канфлікце. Чаму іх адхілілі?»
Старшы трэнер зборнай Расіі Юрый Камінскі лічыць, што беларус Антон Смольскі мог бы змагацца за медалі чэмпіянату свету.
– Думаю, у спрынце на чэмпіянаце свету, які праходзіў паралельна, Смольскі здольны быў змагацца аж да залатога медаля.
Зразумелая справа, ход, кінэтычныя параметры, вецер у Раўбічах, але я думаю, Смольскі быў бы з медалём чэмпіянату свету.
У гэтым плане крыўдна за нашых спартсменаў, але нават больш за вашых.
Наогул не разумею, зыходзячы з якіх меркаванняў адхілілі Беларусь. Яна ж не ўдзельнічае ў канфлікце (так Камінскі называе вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі – Tribuna.com). Так што гэта палітыка падвойных стандартаў, – сказаў Камінскі.
Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.