Усе навіны

Мікіта Лабастаў: «Надзею на допуск да АГ-2026 ніхто ў зборнай Беларусі не губляе»

26 лютага, 08:50

Біятланіст зборнай Беларусі Мікіта Лабастаў падзяліўся меркаваннем пра магчымы допуск да АГ-2026.

– Наступны год алімпійскі. Нейкія надзеі ў цябе ёсць там пабываць, выступіць, паказаць добры вынік?

– Вядома, надзею ніхто ў нас не губляе. І падрыхтоўка зборнай уся накіравана на гэта. Алімпійскі цыкл, будзем рыхтавацца, а там ужо паглядзім, як будзе, – сказаў Лабастаў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.