Ёханэс Бо з-за хваробы датэрмінова завяршыў этап КС у Паклюцы
Нарвежскі біятланіст Ёханэс Бо не будзе ўдзельнічаць у мас-старце і змешанай эстафеце на этапе Кубка свету ў Паклюцы ў гэтыя выходныя.
Прычынай стала хвароба біятланіста. Пасля кансультацыі з кіраўніцтвам зборнай ён прыняў рашэнне ляцець дадому.
Бо заявіў, што спадзяецца паправіцца да апошняга этапу Кубка свету ў Холменколене, які адбудзецца 21-23 сакавіка.
«Азіраючыся назад, я разумею, што не павіннен быў праходзіць звычайную праграму ўчора. Катанне на лыжах падчас хваробы не з'яўляецца добрым рашэннем у доўгатэрміновай перспектыве. Я спадзяюся, што буду здаровы на ўсе 100 працэнтаў да маёй апошняй гонкі ў Холменколене праз тыдзень», – сказаў Бо.
Бо ідзе 2-м у агульным заліку Кубка свету. Ён адстае ад Стурлы Хольм Легрэйда на 39 ачкоў.
Нагадаем, Бо завершыць кар'еру ў канцы сезона.