Усе навіны

Пройс выйграла мас-старт на КС у Халменколене, Эльвіра Оберг – 2-я, Жанмано – 3-я

23 сакавіка, 16:30

23 сакавіка ў нарвежскім Халменколене адбыўся жаночы мас-старт у рамках дзявятага этапа Кубка свету.

Перамогу атрымала немка Францыска Пройс, дзякуючы чаму выйграла Вялікі хрустальны глобус. На апошнім крузе францужанка Лу Жанмано, якая была яе канкурэнткай, упала, з-за чаго фінішавала трэцяй, таксама прапусціўшы наперад шведку Эльвіру Оберг, якая стала другой.

Кубак свету па біятлоне

9-ы этап

Халменколен, Нарвегія

Мас-старт

Жанчыны

1. Францыска Пройс (Германія) – 38.23,8 (0+0+1+0)

2. Эльвіра Оберг (Швецыя) – +3,3 (1+1+1+0)

3. Лу Жанмано (Францыя) – +11,7 (1+0+0+0)

4. Асеан Мішэлон (Францыя) – +19,0 (1+1+0+1)

5. Паўла Ботэ (Францыя) – +19,7 (0+1+1+0)

6. Паўліна Фіялкова (Славакія) – +24,3 (0+2+0+1)

7. Ліза Тэрэза Хаўзер (Аўстрыя) – +29,9 (0+1+1+0)

8. Тэрэза Ваборнікава (Чэхія) – +34,4 (0+2+0+0)

9. Наталля Сідаровіч (Польшча) – +41,2 (0+0+0+0)

10. Суві Мінкінен (Фінляндыя) – +49,0 (2+0+0+0)

Поўныя вынікі тут.