Усе навіны

Васільеў – пра беларусаў на чэмпіянаце Расіі: «Трэба, каб мінспорту змяніла рэгламент»

27 сакавіка, 14:11

Расійскі экс-біятланіст Дзмітрый Васільеў заявіў, што трэба змяніць рэгламент чэмпіянату Расіі па біятлоне ў частцы выступлення на турніры беларускіх спартсменаў.

Беларусы выступаюць па-за залікам – без прызавых і медалёў.

– Неабходна, каб на ўзроўні міністэрства спорту быў зацверджаны рэгламент у гэтым сэнсе. Трэба яго распрацаваць і зацвердзіць, – сказаў Васільеў.