Усе навіны

Алімпійскі камітэт ЗША звольніў трэнера, якога абвінавацілі ў давядзенні біятланісткі да спробы самагубства

Алімпійскі і Паралімпійскі камітэт ЗША абвясціў пра звальненне трэнера Гэры Каліяндэра.

«Пасля нашай дбайнай унутранай ацэнкі мы можам пацвердзіць, што Гэры Каліяндэр больш не звязаны з Алімпійскім і Паралімпійскім камітэтам ЗША», – заявіў прэс-сакратар Джон Мэйсан.

Нагадаем, Каліяндэра абвінавацілі ў сексуальным гвалце над біятланісткай Грэйс Бута, якая здзейсніла спробу самагубства ў кастрычніку 2010 года. Каліяндэр звольніўся з працы пасля гэтага і пазней быў прыняты на працу ў паралімпійскую зборную ЗША па лыжных гонках.

Таксама была звольненая менеджарка Эйлін Керы, якая працавала віцэ-прэзідэнткай трэніровачнага цэнтра, дзе адбыўся акт гвалту, і абмяркоўвала яго з маці Бута.